МЗС Францыі просіць сваіх грамадзянаў пакінуць Беларусь
Французам рэкамендуюць пакінуць Беларусь / pixabay.com
МЗС Францыі просіць сваіх грамадзянаў пакінуць Беларусь. Адпаведны зварот з'явіўся на сайце ведамства.
"У сувязі з узброеным наступам Расіі на Украіну і закрыццём беларускай паветранай прасторы любыя паездкі ў Беларусь не рэкамендуюцца", — тлумачыць замежнапалітычнае ведамства Францыі.
Французам у Беларусі прапануецца без затрымак пакінуць краіну аўтамабільным транспартам праз пункты пропуску на мяжы з Літвой, Польшчай ці Латвіяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.