МЗС Германіі: Улады Беларусі запатрабавалі спыніць дзейнасць Гётэ-Інстытута
Улады Беларусі запатрабавалі спыніць дзейнасць у краіне Гётэ-Інстытута і Германскай службы акадэмічных абменаў. Пра гэта паведамілі ў МЗС Германіі.
"Мы шкадуем аб рашэнні беларускага боку..., — гаворыцца ў заяве знешнепалітычнага ведамства. — Гэты крок прывядзе да далейшай міжнароднай ізаляцыі Беларусі".
Адзначаецца, што з-за рашэння ўладаў Беларусі пацерпяць "беларускія грамадзяне, якія будуць пазбаўлены магчымасцяў грамадскай і культурнай дзейнасці".
Гётэ-Інстытут і Германская служба акадэмічных абменаў — асноўныя арганізацыі па вывучэнні нямецкай мовы і культуры па ўсім свеце. Можна меркаваць, што іх закрыццё ў Беларусі адбываецца ў рамках "контрсанкцый", анансаваных афіцыйным Мінскам.
Гётэ-Інстытут займаўся ў Беларусі павышэннем папулярнасці нямецкай мовы з 1993 года. Служба акадэмічных абменаў Германіі працавала з 2003 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.