МЗС пагражае YouTube блакіроўкай на тэрыторыі Расіі

Паведамленне ад YouTube відэа-каналу Дзярждумы
Паведамленне ад YouTube відэа-каналу Дзярждумы

YouTube заблакаваў канал расійскай Дзярждумы "Дума ТБ". Паведамляецца, што на яго было падпісана 145 тысячаў чалавек, а самі відэа славіліся мільённымі праглядамі. Блакаванне адбылося ў межах санкцый супраць Расіі, пры чым, акаунт заблакаваны без магчымасці аднаўлення.

На сітуацыю тут жа адрэагавала расійскае МЗС. Яго афіцыйная прадстаўніца Марыя Захарава стала пагражаць відэахостынгу блакіроўкай у адказ.

"Мяркуючы па ўсім, YouTube сабе прысуд падпісаў. Захоўвайце кантэнт, пераносьце на расійскія платформы. І хутчэй", сказала Захарава.

Неўзабаве галоўны цэнзар Расіі — "Раскамнагляд" — запатрабаваў ад YouTube аднавіць доступ да канала дзярждумы, заявіўшы, што "блакіроўка YouTube-канала дзяржаўнага органа перашкаджае распаўсюджванню інфармацыі і свабоднаму доступу да яе".

Заявы аб блакіроўцы YouTube на тэрыторыі Расіі ўжо гучалі. 18 сакавіка прапагандысты абяцалі забараніць відэахостынг на працягу тыдня, але нешта пайшло не так.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі