МЗС Расіі патрабуе ад Літвы адмяніць забарону на транзіт у Калінінград

МЗС Расіі патрабуе ад Літвы адмяніць забарону на транзіт у Калінінград

МЗС Расіі назвала рашэнне ўладаў Літвы адмяніць транзіт грузавога транспарту ў Калінінградскую вобласць "адкрыта варожым". У Маскве заявілі пра парушэнне міжнародна-прававых абавязацельстваў. У расійскі МЗС у панядзелак выклікалі кіраўніцу літоўскай дыпламатычнай місіі Віргінію Умбрасенэ. Ёй заявілі "рашучы пратэст" і запатрабавалі неадкладна адмяніць забарону на транзіт "у поўным аб'ёме". Інакш Масква пагражае, што "Расія пакідае за сабой права на дзеянні па абароне сваіх нацыянальных інтарэсаў".

У літоўскім МЗС спасылаюцца на рашэнне Еўрасаюза. З 18 чэрвеня быў спынены транзіт праз Літву грузаў, якія трапляюць пад еўрапейскія санкцыі і якія перавозіліся паміж Калінінградскім краем і Расіяй. У Калінінградзе падлічылі, што гэта 40-50% ад усіх грузаў, якія перавозіліся праз Літву. Кампенсаваць пастаўкі па моры для РФ праблематычна. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў назваў сітуацыю "элементам блакады".

Літва — краіна NATO, таму адчувае сябе ўпэўнена. Крызіс з транзітам узнік на фоне вайны ва Украіне. Ён закранае і Беларусь — праз яе тэрыторыю перапраўлялася частка згаданых грузаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі