МЗС Украіны — беларускаму: пракладваць сабе дарогу дубінкамі — шлях у нікуды

МЗС Украіны — беларускаму: пракладваць сабе дарогу дубінкамі — шлях у нікуды

Міністэрства замежных спраў Украіны параіла беларускім уладам адмовіцца ад гвалту. Гэткім чынам украінцы адказалі на ўчарашнюю заяву прэс-сакратара МЗС Беларусі.

"Досвед украінскай Рэвалюцыі Годнасці вучыць менавіта таму, што не слухаць меркаванне грамадства і парадаў сяброў, а замест гэтага пракладваць сабе дарогу наперад дубінкамі — гэта шлях у нікуды", — падкрэслівае прэс-служба МЗС. Украінскія дыпламаты кажуць, што разумеюць эмацыйную перагружанасць беларускіг калег, але раяць не адкідаць каштоўных сяброўскіх парадаў.

Напрыканцы мінулага тыдня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю тэлеканалу Euronews выказаў сваё меркаванне наконт таго, што неабходна зрабіць Аляксандру Лукашэнку, каб супакоіць народ і рассеяць сумневы ў выніках выбараў. У МЗС Беларусі на гэта адказалі, што нашай краіне трэба падтрымка і разуменне, а не "заезджаныя парады".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі