МЗС Украіны не выключае ўдзелу беларускіх войскаў ва ўварванні ў краіну

Дзмітрый Кулеба / photothek.de
Дзмітрый Кулеба / photothek.de

Ваеннае ўварванне ва Украіну магчымае ў тым ліку з боку Беларусі, і Кіеў "на вельмі сур'ёзным узроўні разглядае гэты сцэнар", заявіў у інтэрв'ю латвійскаму навінаваму парталу "Sargs.lv" міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

Разам з тым кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што не мае звестак аб тым, што ўлады Беларусі дадуць Расіі сваю тэрыторыю для арганізацыі ваеннай аперацыі супраць Украіны ці што ўзброеныя сілы Беларусі зараз рыхтуюцца да баявых дзеянняў супраць краіны. Тым не менш факты няўмольныя, нават калі Беларусь у цяперашні час не ўяўляе прамой ваеннай пагрозы для Украіны, сказаў кіраўнік украінскага МЗС.

Як паведамляла Еўрарадыё, Дзмітрый Кулеба пракаментаваў намер Аляксандра Лукашэнкі прыехаць у Крым. Міністр не бачыць сэнсу ў тым, каб "ацэньваць кожную праяву плыні свядомасці, якую рэгулярна ажыццяўляе на розных медыйных платформах Аляксандр Лукашэнка. Мы будзем ацэньваць яго дзеянні". Кулеба папярэдзіў, што калі ўлады Беларусі "сапраўды прызнаюць незаконную акупацыю Крыма Расіяй, гэта нанясе непапраўны ўдар па ўкраінска-беларускіх адносінах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі