МЗС: Узмацненне памежнага кантролю ў ЕС не адаб’ецца на беларусах
Узмацненне Еўропай памежнага кантролю не адаб’ецца на грамадзянах Беларусі, якія вандруюць у краіны Шэнгенскай зоны. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык. Паводле яго слоў, калі беларусы маюць сапраўдныя пашпарты і шэнгенскія візы, павінны проста паказаць гэты пашпарт падчас перасячэння мяжы паміж краінамі шэнгену.
У сувязі з масавым наплывам бежанцаў у Еўропу многія краіны ЕС вымушаныя ўвесці шэраг дадатковых праверак на межах. Ускладненая працэдура памежнага кантролю адбіваецца на хуткасці перасячэння турыстамі межаў паміж краінамі, як аўтамабільным, так і чыгуначным транспартам, інфармуе БЕЛТА.