На 22 лютага сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі

На 22 лютага сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі

У аўторак, 22 лютага, у Беларусі будзе воблачна, уначы — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы — пераважна па ўсходзе, зранку і ўдзень — у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі: дождж і мокры снег. Уначы і зранку на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. 

Вецер чакаецца паўднёва-заходні, заходні парывісты, зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны моцны парывісты. Па прагнозах сіноптыкаў, яго парывы будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -2 да +3°С. Удзень чакаецца 1-7 цяпла, па паўднёвым усходзе будзе да 9 вышэй за нуль. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі