На аэрадроме пад Мазыром пачаліся новыя будаўнічыя работы

Самалёт / pexels.com, ілюстрацыйны здымак

Самалёт / pexels.com, ілюстрацыйны здымак

На старым аэрадроме каля вёскі Вялікі Бокаў у Мазырскім раёне пачаліся новыя будаўнічыя работы. Гэта заўважыў тг-канал "Флагшток", параўнаўшы спадарожнікавыя здымкі за чэрвень і жнівень.

Змена рэльефу адбыліся на грунтавой частцы старога аэрадрома. Праўда, якасць даступных спадарожнікавых здымкаў не дазваляе вызначыць, якія менавіта работы там вядуцца.

На пачатку 2022 года аэрадром выкарыстоўваўся для размяшчэння расійскіх верталётаў, якія ладзілі атакі на поўнач Украіны. Пасля гэтага аэрадром застаўся пад кантролем расійскіх войскаў.

На аэрадроме пад Мазыром пачаліся новыя будаўнічыя работы
Спадарожнікавы здымак аэрадрома каля вёскі Вялікі Бокаў у чэрвені / t.me/flagshtok
На аэрадроме пад Мазыром пачаліся новыя будаўнічыя работы
Спадарожнікавы здымак аэрадрома каля вёскі Вялікі Бокаў у жніўні / t.me/flagshtok

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі