На аэрадроме пад Мінскам прызямліліся першыя расійскія верталёты
12 верасня на аэрадроме “Мачулішчы” пад Мінскам прызямліліся першыя расійскія верталёты. Яны возьмуць удзел у беларуска-расійскіх ваенных вучэннях “Захад-2017”, якія стартуюць 14 верасня і ў асноўным пройдуць на тэрыторыі нашай краіны.
Камандзір 50-й авіябазы Андрэй Лук’яновіч у інтэрв’ю тэлеканалу СТБ паведаміў, што гэта толькі "першыя ластаўкі", прыбыццё расійскіх вайскоўцаў і авіятэхнікі будзе працягвацца.
Фота: ctv.by