На аўтафэсце пад Гроднам фанаты нямецкіх аўто паламалі нагу аматару "японцаў"
Аўтамабільны фэст, які адбываўся пад Гроднам на выходныя, прайшоў без значных здарэнняў. Толькі пад яго заканчэнне, у 4.30 раніцы ў нядзелю, адбылася бойка ў намётавым мястэчку, інфармуе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У канфлікце ўдзельнічалі прадстаўнікі клубаў аматараў японскіх і нямецкіх аўтамабіляў. Паводле папярэдняй інфармацыі міліцыі, у бойку ўвязаліся сем чалавек. Удзельнікі бойкі атрымалі драпіны, ўдары і сінякі.
Найбольш пацярпеў 32-гадовы аматар японскіх аўто — у яго дыягнаставалі пералом нагі. Паведамляецца, што пашкоджанні пацярпелым нанеслі два 20-гадовыя аматары нямецкіх аўтамабіляў.