На аўторак у Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

Мокры снег і галалёд прагназуюць на аўторак

Мокры снег і галалёд прагназуюць на аўторак / pixabay.com

У аўторак, 14 студзеня, уначы надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць пераважна вобласць павышанага атмасфернага ціску. А зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны адаб'ецца ўплыў франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца са Скандынавіі.

Будзе воблачна, уначы — з праясненнямі. Па поўначы ўначы, а зранку і ўдзень — на большай частцы тэрыторыі, як і абвяшчалася раней, пройдуць ападкі — снег і мокры снег з пераходам у дождж. Уначы месцамі, а зранку і ўдзень у многіх раёнах краіны чакаецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Праз гэта сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Удзень месцамі будзе згушчацца туман. Вецер заходні, прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны, удзень — парывісты, месцамі на захадзе — моцны парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 2-7 градусаў марозу, пры праясненнях будзе да 10 са знакам "мінус". Удзень чакаецца -4...+1.

На аўторак у Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Прагноз надвор'я на 14 студзеня / Белгідрамет
На аўторак у Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Прагноз надвор'я на 14 студзеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі