На авіярэйс Мінск — Вільня ўвялі тарыф выхаднога дня
Плынь пасажыраў на гэты рэйс пакуль фармуецца, паведамілі Еўрарадыё ў "Белавія".
Рэйс быў адчынены 19 снежня 2013 года і пакуль не загружаны. Квіток на яго каштуе 81 еўра. Але ёсць і тарыф выхаднога дня.
"Існуе тарыф выхаднога дня (62 еўра туды-назад), ён дзейнічае, калі ляцець у пятніцу, суботу, нядзелю і панядзелак раніцай. Зніжаць тарыф у буднія дні пакуль не плануецца", — інфармуе авіякампанія.
Спецыялісты кампаніі вядуць маніторынг рэйсаў на Варшаву. Калі попыт будзе расці, адзначаюць у "Белавія", частата рэйсаў будзе павялічвацца. Нагадаем, што цяпер квіток ў Варшаву на самалёце каштуе танней, чым на цягнік.
Фота з сацыяльных сетак.