На баскетбольны матч у Маладзечне заганяюць 100 настаўнікаў з 10 сцягамі

На баскетбольны матч у Маладзечне заганяюць 100 настаўнікаў з 10 сцягамі

14 кастрычніка баскетбольны клуб "Гарызонт" правядзе першы хатні матч у жаночым Еўракубку з турэцкім "Мерсінам". Хатнія сустрэчы каманда будзе праводзіць у Маладзечне.

Як піша тэлеграм-канал "Баскетбол бачыш?", на гульню па разнарадцы заганяюць настаўнікаў з маладзечанскіх школ. 

14 маладзечанскіх школ і гімназій павінныя адправіць на матч 100 настаўнікаў, а атксама ўзяць з сабой 10 дзяржаўных сцягоў Беларусі і 4 сцягі Мінскай вобласці. Паведамляецца, што адпаведнае распараджэнне падпісала намесніца начальніка ўпраўлення па адукацыі Маладзечанскага райвыканкама Вольга Артышэвіч

Перад пачаткам матчу настаўнікі абавязаныя будуць адзначыцца ў супрацоўнікаў фізкультурна-спартыўнага цэнтра дзяцей і моладзі Маладзечанскага райвыканкама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі