На БелАЭС прайшлі вучэнні з эвакуацыяй насельніцтва
Вучэбная эвакуацыя насельніцтва з раёна БелАЭС / кадр з відэа МНС
Падчас вучэнняў на Беларускай АЭС супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адпрацоўвалі эвакуацыю насельніцтва. Як паведамляе прэс-служба ведамства, пад часовае адсяленне трапіў населены пункт Баброўнікі на Астравеччыне.
Эвакуацыя пачалася пасля сігналу лакальнай сістэмы апавяшчэння насельніцтва.
На пункце збору адпрацоўвалі выдачу аварыйных камплектаў, правядзенне ёднай прафілактыкі і аказанне псіхалагічнай дапамогі. Была сфармаваная аўтакалона для перавозкі насельніцтва да кантрольна-размеркавальнага пункта.
Як распавядала Еўрарадыё, 4 верасня на тэрыторыі Астравецкага раёна праходзяць вучэнні па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.