На БелАЭС пройдуць вучэнні па ліквідацыі ядзернай аварыі
Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Вучэнні па ліквідацыі ядзернай аварыі правядуць супрацоўнікі МНС у Астравецкім раёне, паведамляе прэс-служба ведамства. Яны будуць называцца "Скала-2023" і пройдуць 1-6 верасня.
У раёне будзе перамяшчацца спецыяльная тэхніка МНС і МУС, асабісты склад у экіпіроўцы, а таксама будуць задзейнічаныя сістэмы апавяшчэння.
Вучыэнні будуць праводзіцца пад эгідай АДКБ.
Паведамляецца таксама, што 4 верасня вучэнні правядуць на тэрыторыі Беларускай АЭС і Астравецкага раёна, а 5 верасня — у філіяле "Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі" Універсітэта грамадзянскай абароны МНС (Барысаўскі раён).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.