На "Беларуськаліі" аўтамабіль урэзаўся ў сценку шахты
На рудніку "Беларуськалія" аўтамабіль урэзаўся ў сценку горнай выпрацоўкі, паведамляе тэлеграм-канал прадпрыемства.
Здарэнне адбылося сёння каля 12:00. Аўтамабіль, які вёз на змену супрацоўнікаў ААТ "Трэст Шахтаспецбуд", урэзаўся ў сценку шахты. "У выніку атрымаў траўмы машыніст падземных самаходных машын 1974 года нараджэння", — паведамляюць на "Беларуськаліі".
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы працуе следча-аператыўная група.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.