На "Беларуськаліі" загінулі два рабочыя-газаўшчыкі
На Петрыкаўскім горна-ўзбагачальным камбінаце, які ўваходзіць у "Беларуськалій", загінулі два рабочыя-газаўшчыкі, піша lider-press.by.
Трагедыя адбылася каля 4-й гадзіны раніцы 3 жніўня. Двух мужчын прыціснула тэхнікай, кажуць у інспекцыі аховы працы.
Страйкам "Беларуськалія" ўдакладняе, што імёны загінулых — В. Ласкавец (1994 года нараджэння) і А. Жураўлёў (1988 года нараджэння). Па словах відавочцаў, прычынай трагедыі стала адсутнасць тармазоў.
На месцы трагедыі працуе следча-аператыўная група.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.