На беларускай мяжы скарачаецца колькасць кантрольных службаў
Функцыі транспартнага кантролю перададзены мытным органам.
Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У сувязі з перадачай функцый уносяцца змены ў нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні арганізацыі кантролю за ажыццяўленнем міжнародных аўтаперавозак і захаваннем параметраў транспартных сродкаў.
Акрамя таго, упаўнаважаныя службовыя асобы мытных органаў надзяляюцца правам складання пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".
Фота — ctv.by