На Беларускай валютна-фондавай біржы ў рост пайшлі курсы долара і еўра
За першую гадзіну таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 21 красавіка больш як на 2 капейкі выраслі курсы долара і еўра. Гэта адбываецца на фоне навінаў пра скачкі коштаў нафты: учора нафта маркі WTI сышла ў мінусавую зону, але за ноч кошт вырас да станоўчых значэнняў.
Па стане на 11:15 курс долара павялічыўся на 0,0231 і склаў 2,4737 беларускага рубля. Курс еўра вырас на 0,0215 — да 2,6808 беларускага рубля.
Зніжаецца толькі расійская валюта: за 100 расійскіх даюць 3,2432 беларускага рубля. Гэта на 0,0388 менш, чым учора.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.