На "Белшыне" пачаліся масавыя скарачэнні пасля мадэрнізацыі
Пад скарачэнне трапілі і актывісты Беларускага Незалежнага прафсаюза, у тым ліку старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі БНП Артур Міхалап.
У каментары сайту БНП Міхалап паведаміў, што ў яго цэху было скарочана 138 работнікаў. Кіраўніцтва тлумачыць гэта праведзенай мадэрнізацыяй.
Па словах Міхалапа, работнікаў паставілі перад выбарам — ці скарачаць па прычыне істотнай змены працы, ці змяняць кантракт і пераходзіць у іншае падраздзяленне са стратай у заробку.
На фота belnp.org — Артур Міхалап справа