На брэсцкай вуліцы Янкі Купалы з'явіўся вулічны партрэт класіка (фота)
На адным з дамоў на вуліцы Янкі Купалы ў Брэсце 28 траўня з'явіўся партрэт самога класіка беларускай літаратуры. Як піша "Віртуальны Брэст", аўтарам графіці стала мясцовая мастачка Ганна Яцкевіч.
Да партрэта Янкі Купалы дадалася цытата з верша: "Не шукай ты шчасця, долі на чужым далёкім полі".
Раней на адным з дамоў на вуліцы Маякоўскага з'явіўся партрэт яшчэ аднаго класіка літаратуры — Максіма Багдановіча. Абодва партрэты ўваходзяць у праект "Вулічныя вершы". Наступным насценным малюнкам павінна стаць выява Якуба Коласа.