На будоўлі "Газпрам цэнтра" ў Мінску загінуў мужчына

На будоўлі "Газпрам цэнтра" ў Мінску загінуў мужчына

На будоўлі ў Мінску 30 сакавіка загінуў мужчына. Праверкай інцыдэнта займаюцца следчыя, перадае БЕЛТА.

Трагедыя здарылася на будоўлі на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава. На гэтай пляцоўцы ідзе будаўніцтва "Газпрам цэнтра". 52-гадовы мужчына атрымаў смяротную траўму падчас будаўніча-мантажных работ, адзначаюць у Следчым камітэце.

Дакладную прычыну смерці павінна высветліць судова-медыцынская экспертыза. Цяпер высвятляюцца акалічнасці здарэння. 

У Мінскім гарадскім упраўленні МНС удакладняюць, што мужчыну дасталі з-пад завалаў. Калі супрацоўнікі МНС выратавалі яго, мужчына быў у прытомнасці.  Яго перадалі медыкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі