На бягучым тыдні ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
На бягучым тыдні ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы. Пры гэтым захаваецца цёплае летняе надвор'е. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра на поўдні краіны будзе дасягаць 28-31 градуса, інфармуе БЕЛТА.
Уначы ў аўторак, 12 чэрвеня, кароткачасовыя дажджы пройдуць амаль па ўсёй Беларусі, удзень — пераважна на ўсходзе. Навальніцы магчымыя толькі месцамі. У начныя і ранішнія гадзіны тэмпература паветра складзе ад +10 да +16 градусаў (у Гомельскай вобласці — да +18), удзень — 19-25 цяпла (на Гомельшчыне — да +28).
У сераду і чацвер кароткачасовыя дажджы і навальніцы прагназуюцца ў асноўным у некаторых раёнах на поўдні. Уначы будзе ад +8 да +14 градусаў, удзень — ад +20 на паўночным усходзе да +28 градусаў на поўдні.
У пятніцу, 15 чэрвеня, ападкі чакаюцца пераважна на захадзе Беларусі. У выхадныя дні на поўдні тэмпература паветра будзе дасягаць +31 градуса.