На ЦЭЦ-4 паломка. Даведайцеся, у каго сёння не будзе гарачай вады

Ужо ўвечары аднаўленчыя працы завершаць, ваду абяцаюць ўключыць да 17:00 / pixabay
Ужо ўвечары аднаўленчыя працы завершаць, ваду абяцаюць ўключыць да 17:00 / pixabay

Спецыялісты ЖКГ выявілі няспраўнасць на магістралі ЦЭЦ-4, паведамілі ў телеграм-канале "ЖКГ Мінск афіцыйна". Праз гэта ў часткі жыхароў Фрунзенскага раёна Мінска часова не будзе гарачай вады. Няспраўнасць абяцаюць ліквідаваць ужо сёння.

"Цяпер на месца прыбылі спецыялісты "Мінскія цеплавыя сеткі" РУП Мінскэнерга, якія разбіраюцца ў прычынах і робяць аператыўныя захады па ліквідацыі няспраўнасці", — кажуць у ЖКГ.

Няспраўнасць выявілі паміж дамамі № 94 і 102 па вул. Лабанка. Гарачую ваду часова адключылі ў 13 дзіцячых садках, 130 жылых дамах, 3 лячэбна-прафілактычныя і медустановах, 25 адміністрацыйных будынках і 8 школах.

Праверыць, ці ёсць ваш адрас у спісе, можна тут.

Да 14:00 ваду вярнулі большай частцы жыхароў раёна. А ўжо да 17:00 гарачую ваду абяцаюць вярнуць усім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі