На чацвер у Беларусі сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі
Лёд, ілюстрацыйнае фота
У чацвер, 9 студзеня, надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перасоўваюцца з Заходняй Еўропы, адзначаюць у Белгідрамеце.
Надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Як і напярэдадні, уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца, таму сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 5 градусаў марозу да 1 градуса цяпла. Удзень чакаецца -1...+4, па поўдні Беларусі паветра прагрэецца да 7 градусаў вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.