На час Еўрагульняў тусовачную мінскую вуліцу ператварылі ў калгасны кірмаш
На час II Еўрапейскіх гульняў на тусовачнай вуліцы Кастрычніцкай у Мінску перакрылі аўтамабільны рух. Дзесяць дзён вуліца, якая прыцягвае турыстаў шматлікімі графіці і канцэптуальнымі барамі, будзе пешаходнай.
Але не ўсё так проста! 21 чэрвеня, у дзень адкрыцця Еўрапейскіх гульняў на ачышчаным ад машын асфальце з'явіліся дзясяткі гандлёвых намётаў. Цяпер вуліца ўяўляе з сябе сумесь калгаснага кірмаша і выставы дасягненняў народнай гаспадаркі. Тут валёнкі і халаты, піва і шашлык.
Выглядае ўсё гэта так:
II Еўрапейскія гульні скончацца 30 чэрвеня. Тады ж вуліца Кастрычніцкая верне сабе звыклы выгляд.