На час Еўрагульняў у Мінску не будуць адключаць гарачую ваду

На час Еўрагульняў у Мінску не будуць адключаць гарачую ваду

Стала вядома, калі ў Мінску сёлета пачнуць адключаць гарачую ваду. Як інфармуе "Мінскэнерга", традыцыйныя адключэнні для праверкі стану цеплавых сетак стартуюць 13 траўня. Графік ужо зацверджаны і ўзгоднены з гарадскімі ўладамі.

Асаблівасцю 2019 года будзе перапынак у адключэннях. Ён пачнецца 18 чэрвеня і працягнецца да 4 ліпеня. Прычына — Еўрагульні, якія пройдуць у Мінску. Чыноўнікі вырашылі, што нельга пакідаць без гарачай вады спартсменаў і балельшчыкаў. З-за гэтага перапынку апошні этап адключэння гарачай вады прызначаны на верасень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі