На ЦТ па гісторыі Беларусі не прыйшлі каля 8% зарэгістраваных

На ЦТ па гісторыі Беларусі не прыйшлі каля 8% зарэгістраваных

28 чэрвеня абітурыенты ў Беларусі здавалі цэнралізаванае тэставанне па гісторыі Беларусі. На яго зарэгістраваліся каля 25,5 тыс. чалавек. Аднак каля 8% зарэгістраваных абітурыентаў не прыйшлі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Мікалай Фяськоў.

"Гэта абсалютна нармальна. Хтосьці перадумаў, хтосьці захварэў. У цэлым тэставанне прайшло ў штатным рэжыме. Члены арганізацыйных камісій не фіксавалі якіх-небудзь парушэнняў выканання тэстаў", — заявіў Фяськоў.

Зарэгістраваныя абітурыенты, якія не з'явіліся на ЦТ па паважных прычынах, маюць права прайсці яго ў рэзервовыя дні — 6, 8 і 10 ліпеня. Выпрабаванні па ўсіх навучальных прадметах будуць праходзіць у БДУ. Зарэгістравацца для ЦТ у рэзервовыя дні можна з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.

Наступнае цэнтралізаванае тэставанне пройдзе 30 чэрвеня. Гэта будзе іспыт па геаграфіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі