На ЦТ па хімііі не прыйшлі 4,3% абітурыентаў, парушэнняў не было
На цэнтралізаванае тэставанне па хіміі, якое прайшло 23 чэрвеня, не прыйшлі 4,3% абітурыентаў (531 чалавек). Паўдзельнічалі у ім 11 771 чалавек. Парушэнняў дысцыпліны на ЦТ не было выяўлена, паведаміў БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Мінадукацыі Мікалай Фяськоў.
Як паведамляла Еўрарадыё, з ЦТ па рускай мове і матэматыцы было выгнана па 5 чалавек, з ЦТ па гісторыі Беларусі — 1. Звычайна, маладыя людзі-парушальнікі спрабавалі скарыстацца мабільным тэлефонам.
Для абітурыентаў, якія былі зарэгістраваныя, але не прыйшлі на цэнтралізаванае тэставанне з паважных прычын, прадугледжаны рэзервовы дзень — 5 ліпеня.