На ЦТ па сусветнай гісторыі не прыйшло 15,7% абітурыентаў
На цэнтралізаванае тэставанне па сусветнай гісторыі (найноўшы час) не прыйшлі 15,7% абітурыентаў. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, на выпрабаванні па гэтай дысцыпліне зарэгістраваліся 1880 чалавек, пісаць тэсты прыйшлі 1584 чалавекі.
Выпрабаваннем па сусветнай гісторыі скончыўся асноўны этап ЦТ. Далей будуць толькі рэзервовыя дні для тых, хто запісаўся на ЦТ, але не прыйшоў яго здаваць па ўважлівых прычынах. Напісаць тэсты можна будзе 6, 8 і 10 ліпеня. Рэгістрацыя на рэзервовае тэставанне скончыцца заўтра, 3 ліпеня.
Тэставанне па ўсіх навучальных прадметах паводле дадатковага графіка будзе праходзіць у БДУ, у тым ліку для іншагародніх.