На ЦТ зарэгістравалася на 12 тысяч маладых людзей менш, чым летась
Сёлета іх 105 693 чалавекі.
Паводле слоў дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалая Фяськова, самым масавым прадметам цэнтралізаванага тэсціравання стала руская мова — яе плануюць здаваць больш за 78 тысяч маладых людзей. А найменшай папулярнасцю сёлета карыстаецца іспанская — гэты тэст будуць праходзіць усяго 198 чалавек.
Першы тэст па беларускай мове абітурыенты пройдуць ужо 14 чэрвеня, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".
Фота — sb.by