На цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міру паедзе кніга пра Алеся Бяляцкага

Кніга пра Алеся Бяляцкага / https://www.facebook.com/penbelarus.org
Кніга пра Алеся Бяляцкага / https://www.facebook.com/penbelarus.org

У Осла на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міру паедзе кніга пра Алеся Бяляцкага. Яна ўжо надрукаваная, піша Беларускі ПЭН, які выдаў яе разам з выдавецтвам "Полацкія лабірынты". На 240 старонках "кніга паказвае зараджэнне і станаўленне грамадзянскага актывізму ў Беларусі — і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў". У ёй змешчаны таксама яго ўспаміны, выступы, публікацыі, лісты з-за кратаў.

Старшыню Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага затрымалі ў ліпені 2021 года. Дагэтуль ён знаходзіцца за кратамі. У канцы лістапада стала вядома, што крымінальную справу перадалі ў суд. Групу праваабаронцаў абвінавачваюць у "кантрабандзе" і "фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Бяляцкі прызнаны палітвязнем.

Пра тое, што беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, стала вядома 7 кастрычніка 2022-га. Уручэнне прэміі адбудзецца 10 снежня. На ёй будзе прысутнічаць жонка Бяляцкага Наталля Пінчук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі