На добры сцэнар свае грошы не пастаўлю: Гурыеў пра эканоміку і ядзерную вайну

Пуцін пагражае ядзернай вайной. Прадухіліць яе могуць расіяне і беларусы / pexels.com
Пуцін пагражае ядзернай вайной. Прадухіліць яе могуць расіяне і беларусы / pexels.com

Санкцыі адразаюць Беларусь і Расію ад імпарту тэхналогій і тэхналагічных тавараў. Пакуль у Расіі паказальна б'юць iPhone, краіны яшчэ больш адстаюць ад цывілізаванага свету, а стварыць свой iPhone або Dropbox у ізаляцыі практычна немагчыма. Кітай таксама не спяшаецца на дапамогу, лічыць прафесар эканомікі парыжскай Школы палітычных навук Сяргей Гурыеў.

Расійскі эканаміст таксама расказаў, як дапамагчы сабе, калі эканоміка развальваецца, і чаму добры сцэнар заканчэння вайны Расіі з Украінай малаімаверны.

У сваім стрыме эксперт адказваў на пытанні ў асноўным расійскай аўдыторыі. Еўрарадыё выбрала самае цікавае і дастасавальнае да Беларусі.

Як захаваць зберажэнні?

Сяргей Гурыеў: Калі ў вас ёсць магчымасць купіць па афіцыйным курсе долар ці еўра — гэта правільны спосаб.

На хороший сценарий свои деньги не поставлю: Гуриев об экономике и ядерной войне
Беларусы, навучаныя досведам, могуць даць параду купляць валюту ў любой незразумелай сітуацыі / pexels.com

Як тыя, хто знаходзіцца за мяжой, могуць фінансава падтрымаць сем'і ва ўмовах санкцый супраць банкаў?

С. Г.: Чым далей, тым цяжэй пераводзіць грошы і туды і назад. Думаю, што цяпер будуць валанцёрскія арганізацыі, якія так ці інакш будуць дапамагаць вам гэта рабіць. Ёсць яшчэ крыптавалюты. Я не вялікі прыхільнік крыптавалют, але пакуль яны не забароненыя.

Можна, груба кажучы, купляць ананімныя крыптавалюты за мяжой, перадаваць паролі сваім сябрам, якія змогуць іх выкарыстоўваць. Крыптавалюту ў Расіі не забараняюць у тым ліку і таму, што выводзіць грошы хочацца і чыноўнікам.

 

Ці атрымаецца імпартазамяшчэнне, развіццё высокатэхналагічных галін?

С. Г.: У сучасным свеце, калі вы хочаце пабудаваць сучасную вытворчасць, вам трэба быць часткай глабальнай эканомікі. Польшча, Славакія, Амерыка, Ірландыя, Тайвань — усе гэтыя краіны не вырабляюць нічога самі. Яны вырабляюць разам.

Я размаўляю з вамі па iPhone — гэта амерыканскі прадукт. Але большая частка яго ўласнага кошту сабрана ў Кітаі, Тайвані і Карэі. Свет сёння — гэта свет глабальнай эканомікі. Асабліва гэта важна для тэхналагічных кампаній. Калі вы вынаходзіце новую тэхналогію і працуеце на рынку ДНР, то вашы выгады ад новай тэхналогіі будуць невялікія. Таму інвестыцыі ў вашы даследаванні і распрацоўкі будуць невялікія.

Калі вы ўкладваеце інвестыцыі, ведаючы, што вы выйдзеце на глабальны рынак, то, вядома, у вас будзе значна больш стымулаў, грошай і значна лепшыя даследчыкі. Чым большы рынак, на якім вы працуеце, тым большая імавернасць стварыць сучасную тэхналагічную эканоміку.

 

На хороший сценарий свои деньги не поставлю: Гуриев об экономике и ядерной войне
Беларусь і Расія сталі занадта таксічныя, каб заходні бізнес з імі супрацоўнічаў / pexels.com

Ці далучыцца Кітай да санкцый?

С. Г.: Тыдзень таму я б сказаў, што не. Але мы бачым, што Кітай вагаецца. Кітай робіць выразныя заявы, што падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць любой краіны, у тым ліку Украіны. Пакуль Кітай не дае стаадсоткавай падтрымкі Расіі. Размовы паміж Кітаем і Амерыкай працягваюцца. Не думаю, што Кітай далучыцца да санкцый. Але я дакладна ўпэўнены ў тым, што кітайскія банкі не будуць парушаць амерыканскія санкцыі, каб не трапіць пад другасныя санкцыі, што цалкам імаверна. Але пазіцыя Кітая да гэтага часу не сфармуляваная.

Ці можна чакаць ваеннага сутыкнення Расіі з іншымі краінамі без выкарыстання ядзернай зброі?

С. Г.: Мне здаецца, Уладзімір Пуцін выразна даў зразумець: калі хтосьці заступіцца за Украіну, ён будзе выкарыстоўваць ядзерную зброю. Будзем спадзявацца, тактычную ядзерную зброю.

 

На хороший сценарий свои деньги не поставлю: Гуриев об экономике и ядерной войне
У вайне Расіі супраць Украіны атакуюцца цывільныя аб'екты / pexels.com

С. Г.: Я б не стаў ставіць свае грошы на такі сцэнар. Але ўладкавана гэта прыкладна так. Прыходзіць нейкі расійскі бізнесмен да расійскага міністра або памочніка прэзідэнта і кажа: "Мы лічым, што Уладзімір Пуцін геапалітычны геній, але нам няма чым плаціць людзям зарплату. У нас няма крыніц інвестыцый, у нас скончылася валюта, мы не можам пабудаваць новы завод".

Міністр ідзе да Уладзіміра Пуціна і кажа: "Уладзімір Уладзіміравіч, я ўсімі рукамі за тое, што вы робіце ва Украіне, але нам трэба дзесьці знайсці мільярдаў 200, каб падтрымаць гэтую галіну. І яшчэ трыльён, каб падтрымаць гэтую галіну". Грошай не стае.

Тады пачынаюцца перамовы. Гэтыя перамовы, напрыклад, заканчваюцца тым, што Расія ўтрымлівае ДНР і ЛНР у даваенных межах і выводзіць войскі з усёй астатняй Украіны. Гэта прывядзе да сур'ёзнага скарачэння санкцый.

Уладзімір Пуцін не зможа прадаць гэта як перамогу ў вайне. Гэта рэзка знізіць яго шанцы выйграць выбары ў 2024 годзе. Цалкам магчыма, што ніякіх выбараў не будзе. Цалкам магчыма, што на іх будзе дапушчаны толькі адзін дадатковы кандыдат, але Уладзіміру Пуціну будзе вельмі цяжка, як сёння цяжка Аляксандру Лукашэнку. Усе ведаюць, што Аляксандр Лукашэнка набраў меншасць галасоў. Таму параза ў вайне не ўваходзіць у планы Уладзіміра Пуціна.

 

Што рабіць простаму грамадзяніну ў паліцэйскім рэжыме? Многія баяцца выказваць пратэст праз звальненні, турмы і штрафы.

С. Г.: Тут няма простага адказу. Расійскія ўлады вельмі хочуць зрабіць так, каб народ баяўся. Я знаходжуся за мяжой, і мне цяжка заклікаць вас выходзіць на вуліцу пад дубінкі, збіццё, арышты. Але, як напісаў Аляксей Навальны, гэта сапраўды самы галоўны спосаб змяніць сітуацыю ў краіне. Чым больш людзей выйдзе на вуліцы, тым цяжэй будзе ўсіх арыштаваць і збіць. І тым цяжэй Уладзіміру Пуціну будзе з правядзеннем вайны. Менавіта таму ўлады забараняюць незалежныя СМІ. Будуць змагацца зараз з сацыяльнымі сеткамі.

У гэтым сэнсе сітуацыя вельмі цяжкая. Вядома ж, расійскія ўлады разумеюць, наколькі вайна непапулярная, і не збіраюцца дапамагаць вам выходзіць на вуліцу і змагацца з імі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі