На Дрыбіншчыне патануў 14-гадовы падлетак

На Дрыбіншчыне патануў 14-гадовы падлетак

Дрыбінскі райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце ўтаплення 14-гадовага хлопчыка на рацэ Бася ў Дрыбіне.

13 жніўня каля 13-й гадзіны падлетак разам з сям'ёй прыехаў з вёскі Пудоўня Дрыбінскага раёна на раку Бася паміж вёскамі Новаждановічы і Яськаўшчына. Сям'я адпачывала на беразе, а хлопчык хадзіў па вадзе ўздоўж берага. Плаваць падлетак не ўмеў. 

Берагі ракі маюць стромкія схілы і рэзкія перапады глыбіняў. У нейкі момант хлопчык проста пайшоў пад ваду і знік. Выратваць сына спрабаваў бацька, але моцная плынь не дазволіла яму выратаваць дзіця. Прыкладна праз паўгадзіны цела хлопчыка дастаў з вады мужчына, які адпачываў побач.

Следчыя разам з экспертамі Горацкага міжраённага аддзела правялі агляд месца здарэння. Яны прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, праводзяць апытанні сведкаў.

Папярэдняй прычынай смерці дзіцяці названае закрыццё дыхальных шляхоў воднымі масамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі