На Дзень правоў чалавека Прадстаўніцтва Еўрасаюза пакажа ў Мінску кіно

Ён расказвае гісторыю Рут Эліс – апошняй жанчыны, пакаранай смерцю ў Вялікабрытаніі ў 1950-я гады.

Кінапаказ прымеркаваны да Міжнароднага дня правоў чалавека 10 снежня. Пасля кінапаказу адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам Амбасадара Вялікабрытаніі ў Мінску Розмары Томас і Часовага Паверанага ў справах ЕС у Беларусі Жана-Эрыка Хольцапфеля.

Кінапаказ ладзіцца ў рамках сумеснай выставы Прадстаўніцтва ЕС і Савета Еўропы “Смерць – гэта не правасуддзе”. Яна праходзіць у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі