На ферме ў Драгічынскім раёне паўтара года хавалі падзеж кароваў
На сельскагаспадарчым прадпрыемстве ферме Драгічынскага раёна супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю выявілі факт утойвання падзяжу буйной рагатай жывёлы.
Службовую падробку выявілі пры кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў за аб'ёмамі і прычынамі выбыцця буйной рагатай жывёлы, перадае БЕЛТА. Толькі на адной малочнатаварнай ферме гаспадаркі за 2016 год — першую палову 2017-га памерлі 83 каровы. Прычынамі гэтага называюцца парушэнні тэхналогіі вырошчвання буйной рагатай жывёлы, а таксама адсутнасць на прадпрыемстве прэпаратаў, неабходных для лячэння.
Каб схаваць фактычнае становішча, службовыя асобы пісалі ў афіцыйных справаздачах недакладныя звесткі. Таксама яны афармлялі на падначаленых работнікаў рэалізацыю нібыта жывых цялятаў, якія да таго моманту ўжо былі не толькі мёртвыя, але і ўтылізаваныя. Пры гэтым самі работнікі часта нават не ведалі, што на іх імя выпісваліся цяляты.
На галоўнага заатэхніка прадпрыемства пачалі крымінальную справу за службовы падлог. Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення. Крымінальныя справы могуць пачаць і на загадчыкаў фермы.