На філалагічным факультэце БДУ змяніўся дэкан — упершыню за 19 гадоў
1 красавіка на філалагічным факультэце БДУ афіцыйна прадставілі новага дэкана, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта. Гэтую пасаду заняў былы дэкан факультэта соцыякультурных камунікацый Сяргей Важнік.
Ён змяніў Івана Роўду, які ўзначальваў факультэт з 2002 года.
"Наша Ніва" спыталася ў Роўды, ці праўда, што яго адстаўка звязаная з лаяльнасцю да палітычна актыўных студэнтаў. Экс-дэкан абверг гэтыя звесткі: "Проста трэба даць дарогу маладзейшым. Усё ж амаль чвэрць стагоддзя ўзначальваў факультэт — вялікі тэрмін. Пры гэтым я застануся загадчыкам кафедры рускай мовы, буду выкладаць на факультэце і займацца навуковай працай. Калі б прычыны майго змяшчэння былі звязаныя з палітыкай, я б увогуле не застаўся на факультэце".
Дарэчы, Важнік прапанаваў, каб Роўду надалі званне ганаровага дэкана філфака. Факультэцкая рада пагадзілася з гэтай прапановай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.