На фоне вайны ва Украіне расійскія чыноўнікі “прыселі на шклянку” — СМІ

На фоне вайны ва Украіне расійскія чыноўнікі “прыселі на шклянку” — СМІ

На фоне вайны ва Украіне расійскія чыноўнікі пачалі злоўжываць алкаголем, і прэзідэнта Уладзіміра Пуціна гэта непакоіць, піша "Медуза" са спасылкай на свае крыніцы ва ўладзе.  Паводле гэтых крыніц, Пуціну не падабаецца стан "некаторых людзей з ягонага блізкага кола”.

"Людзі з лютага так здымаюць стрэс. Міністры, іх намеснікі, нават некаторыя віцэ-прэм'еры, работнікі адміністрацыі прэзідэнта і Рады Бяспекі, частка кіраўнікоў дзяржкарпарацый, губернатары", — распавёў адзін з суразмоўцаў. Асноўная прычына стрэсу — нават не вайна, а наступствы санкцый. 

"Прыселі  на шклянку. Хтосьці ўцягнуўся", — кажа крыніца. Пуціна непакоіць гэтая сітуацыя, бо стала пакутаваць дысцыпліна: "хтосьці знікае перад важным мерапрыемствам, хтосьці невыразна і блытана дакладвае. Гэта ўжо бачыць шырокая публіка". Сам Пуцін, як сцвярджаецца ў СМІ, цяпер амаль не п'е. 

Журналісты пачалі даследваць гэтую тэму пасля заяў Пуціна  пра необходнасць барбы з алкагалізацыяй насельніцтва. Раней ён пра гэта публічна амаль не гаварыў. А тут за пару месяцаў двойчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі