На гарадскім пляжы ў Оршы знайшлі снарады часоў вайны
Небяспечная знаходка трапілася работнікам ОСВОДа, якія рыхтавалі гарадскі пляж Оршы да летняга сезону, піша прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкаму.
У Дняпры насупраць гарадскога пляжу яны знайші прадмет, падобны да снарада. На месца здарэнян прыбылі сапёры вайсковай часці 5228. Яны абследавалі дно вадаёма і знайшлі шэсць артылерыйскіх снарадаў калібра 75 мм, артылерыйскі снарад калібра 152 мм, мінамётную міну калібру 82 мм і гранату Ф-1 часоў Другой сусетнай вайны.
Знойдзеныя боепрыпасы былі знішчаныя.
infograd.by