На гаспадыню лідскай крамы склалі пратакол за продаж кубкаў з "Пагоняй"

На гаспадыню лідскай крамы склалі пратакол за продаж кубкаў з "Пагоняй"

2 лютага міліцыянты прыйшлі ў лідскую каму сувеніраў "Хамелеон" і склалі на гаспадыню пратакол за незаконнае пікетаванне, піша onliner.by. 

Пікетам яны палічылі акурат сувеніры — кубкі з гербам "Пагоня".

У пратаколе гаворыцца, што гаспадыня крамы выставіла на прылаўку магніты, сцяжкі, майкі, кубкі з БЧБ-сімволікай, чым выказала грамадска-палітычныя інтарэсы, гэта значыць прыняла ўдзел у пікетаванні ў парушэнне патрабаванняў ч.1 арт. 23.34 КаАП.

"У нас ужо было шэсць праверак, але мы іх шчасліва прайшлі. Я загадзя наймала аўдытараў, каб прычапіцца было не да чаго. У пятніцу нас выклікала падатковая, але таксама пакуль без прадпісанняў. А калі да нас учора прыходзілі, у нас нават не было тавараў з БЧБ-сцягамі. У нас былі кубкі з "Пагоняй", якая мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і афіцыйна замацаваная як геральдычны сімвал", — кажа Крысціна Іванова.

Беларускія ўлады вядуць вайну з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам і плануюць афіцыйна прызнаць яго экстрэмісцкім. Петыцыя супраць такога прызнання за тры дні сабрала больш за 85 тысяч подпісаў.

Аднак герб "Пагоня" сапраўды мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Больш за тое, "Пагоня" з'яўляецца афіцыйным гербам, напрыкла, Рэчыцы і Віцебскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі