На гэтым тыдні ў Беларусі будзе горача — да +36 градусаў
На гэтым тыдні ў Беларусі будзе спякотна. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.
На аўторак, 1 жніўня, сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы ў асобных раёнах, пераважна па паўднёвым захадзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Удзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы слупок тэрмометра пакажа +15...+21. Удзень ён падымецца да 24-29 са знакам "плюс", па поўдні краіны чакаецца 30-34 цяпла.
У сераду ўначы па поўначы, а днём у асобных раёнах па паўночна-заходняй паловечастцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Удзень месцамі чакаецца ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. Уначы будзе 16-23 градусы вышэй за нуль, удзень — ад 27 да 34, у асобных раёнах па поўдні чакаецца +35...+36 градусаў.
У чацвер у асобных раёнах краіны сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 14 да 20 градусаў, удзень — +22...+29 градусаў. Па паўднёвым усходзе ўначы будзе 21-22 цяпла, удзень чакаецца 30-31 цяпла.
Самы непагодны дзень, па словах Рабава, чакае беларусаў у пятніцу. Уначы ў асобных раёнах, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. У асобных раёнах дажджы будуць моцныя, магчымы град, пры навальніцах узмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы будзе +15...+22 градусы, удзень яно прагрэецца да 22-29 цяпла. Па паўднёвым усходзе чакаецца да 30-34 вышэй за нуль.
У выходныя ў асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ў суботу ўначы будзе +13...+19 градусаў, па паўднёвым усходзе — 20-22. Удзень паветра прагрэецца да 22-29 градусаў, па паўднёвым усходзе — да +31. У нядзелю ўначы будзе 13-20 цяпла, удзень — ад 24 да 29, па поўдні — 30-33 градусы.