На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца да 35 цяпла
У нашу краіну прыходзіць трапічнае паветра.
Як інфармуе БЕЛТА, сіноптыкі прагназуюць, што да канца ліпеня ў многіх раёнах Беларусі дзённая тэмпература паветра будзе складаць 30-35 градусаў вышэй за нуль. Уначы ў гарадах будзе 17-21 цяпла, за іх межамі — 14-16 са знакам плюс. Пры гэтым ападкаў практычна не будзе, дажджы магчымыя толькі месцамі.
Падобныя тэмпературы паветра захаваюцца і ў першыя дні жніўня. У выхадныя дні месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Фота — bymedia.net