На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е з дажджамі

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е з дажджамі

Няўстойлівае надвор'е з дажджамі і навальніцамі чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак, 15 траўня, прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы тэмпература паветра складзе ад 7 да 13 градусаў цяпла, удзень будзе +18...+24.

У сераду кароткачасовыя дажджы чакаюцца пераважна па заходняй частцы Беларусі, у асобных раёнах — з навальніцамі. Уначы слупок тэрмометра пакажа 9-14 градусаў са знакам "плюс", удзень пераважна прагназуецца +20...+26 градусаў. Па паўднёвым захадзе ў дажджы будзе халадней — 18-19 вышэй за нуль.

У чацвер, 17 траўня, няўстойлівае надвор'е захаваецца. На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагназуюцца навальніцы, удзень па паўднёвым захадзе — з парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы будзе +10...+15 градусаў, удзень — ад 20 да 26 цяпла. Па паўднёвым захадзе краіны праз шчыльную воблачнасць і дажджы — толькі 16-19 са знакам "плюс".

У пятніцу ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — з навальніцамі. Уначы слупок тэрмометра пакажа +8...+13 градусаў, удзень ён падымецца да 16-22 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе краіны паветра прагрэецца да 24 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі