На Глыбоччыне сацработнікі прымусілі маладых распісацца ў ЗАГСе

Як паведамляе газета, зранку 13 лютага маладую пару разглядалі на камісіі за тое, што яны не клапоцяцца пра сваіх дваіх маленькіх дзяцей. А ўжо ў абед супрацоўнікі дзіцячага сацыяльнага прытулку “пад канвоем” павялі Алу і Віталя ў ЗАГС, каб афіцыйна зарэгістраваць іх шлюб. Перад гэтым яны дапамаглі бацьку дзяцей зрабіць пашпарт.



Віталь і Ала самі з’яўляюцца сіротамі. На думку супрацоўнікаў дзіцячага прытулку, рэгістрацыя шлюбу павінна паспрыяць большай адказнасці і самастойнасці маладых бацькоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі