На гомельскага журналіста Меркіса пачалі крымінальную справу

На гомельскага журналіста Меркіса пачалі крымінальную справу

Гомельскі журналіст, краўзнаўца і культуры менеджар Яўген Меркіс затрыманы ў рамках крымінальнай справы, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

14 верасня адбыўся ператрус у ягонага бацькі — сілавікі забралі тэлефоны і ноўтбук. Таксама ператрус прайшоў у сяброўкі журналіста Святланы Кастэнка.

У пастанове на ператрус пазначана ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да санкцый і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Паводле гэтага артыкула Меркісу пагражае да шасці гадоў зняволення.

Як распавядала Еўрарадыё, Яўгена затрымалі 13 верасня пасля ператрусу. Сёння зранку стала вядома, што ён знаходзіцца ў гомельскім ізалятары часовага ўтрымання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі