На "Гродна Азоце" грузавік збіў трубу, па якой падаваўся вадкі аміяк

На "Гродна Азоце" грузавік збіў трубу, па якой падаваўся вадкі аміяк

Надзвычайнае здарэнне адбылося на прадпрыемстве "Гродна Азот" 31 снежня каля 17.25. Як паведамляецца на сайце завода, грузавы аўтамабіль іншага прадпрыемства, які прыбыў пад загрузку, на тэрыторыі завода паехаў пад забараняльны знак па вышыні. У выніку ён пашкодзіў трубаправод, па якім падаецца вадкі аміяк.

На "Гродна Азоце" аператыўна прынялі меры па лакалізацыі і ліквідацыі інцыдэнту і яго наступстваў. Трубаправод з аміякам адключылі запорнай арматурай. Небяспечную зону агарадзілі.

Пацярпелых пры здарэнні не было. Як паведамляецца, пагрозы жыццю і здароўю людзей на прадпрыемстве і ў самім Гродне таксама няма.

Паводле замераў, утрыманне аміяку на 18.30 на мяжы санітарна-ахоўнай зоны (раён гаргазу) і ў бліжэйшай жылой забудове (завулак Куйбышава) было ніжэй за адчувальнасць метаду вымярэння.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі