На Гродзеншчыне адмянілі канцэрты гурта J:Морс
У Гродзенскай вобласці адмянілі тры канцэрты гурта J:Морс, якія былі запланаваныя на травень. Як піша ў Facebook яго лідар Уладзімір Пугач, на некалькіх пляцоўках узніклі "тэхнічныя прычыны", на адной — "успышка каранавіруса".
"Усюды прамоўтэры — прыватныя кампаніі, — адзначае Пугач. — Разумеем, што ў іх і выбару, хутчэй за ўсё, не было. Дзякуй, што паспрабавалі".
Лідар гурта J:Морс піша, што "не без прыгодаў", але канцэрты ў падтрымку новага альбома ў Мінску і Магілёве адбыліся: "Што далей — пакуль не ведаем".
Летам 2020-га Уладзімір Пугач падтрымаў мірныя пратэсты ў Беларусі, увайшоў у Каардынацыйную раду, яго пасля выклікалі на допыт. "Будзем спрабаваць і далей пры першай жа магчымасці гуляць для вас, — піша ён. — Важна верыць, што гэта наша з вамі краіна ўжо зараз, сёння".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.