На Гродзеншчыне распачалі 29 крымінальных спраў за супраціў міліцыянерам
Міліцыянеры з Гродзенскай вобласці
На Гродзеншчыне ў 2023 годзе распачалі 29 крымінальных спраў за супраціў міліцыянерам і прымяненне гвалту ў дачыненні да іх. У міліцыі абураюцца, што нярэдка фіксуюцца "агрэсіўныя паводзіны" грамадзян у дачыненні да работнікаў органаў унутраных спраў. Прыводзіцца прыклад, калі ў Слонімскім раёне даішнікі зрабілі заўвагу жанчыне, якая ехала на ровары пасярэдзіне дарогі. У адказ яны пачулі "нецэнзурную лаянку і абразы". Яе вырашылі затрымаць, але жанчына аказала супраціўленне. У выніку ёй трэба заплаціць "унушальны штраф".
Яшчэ больш за тысячу чалавек прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне патрабаванняў сілавікоў.
Для параўнання, у Гомельскай вобласці сёлета распачалі 20 крымінальных спраў па фактах "аказання супраціўлення" міліцыянерам, альбо "гвалту" ў дачыненні да іх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.