У Рэчыцы жанчына спрабавала адбіць у амапаўцаў свайго знаёмага

Амапаўцы пацярпелі на святкаванні дня горада / Ілюстрацыйнае фота dneprovec.by

Амапаўцы пацярпелі на святкаванні дня горада / Ілюстрацыйнае фота dneprovec.by

У Рэчыцы 34-гадовая жанчына спрабавала адбіць у амапаўцаў свайго знаёмага. Па версіі сілавікоў, яна была нецвярозая, здымала іх на відэа, патрабавала паказаць пасведчанні, назваць прозвішчы, "кідалася" і ўдарыла аднаго з байцоў АМАП у твар. У выніку яе затрымалі. Распачатая крымінальная справа за "гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў".

Як піша прэс-служба гомельскай міліцыі, канфліктная сітуацыя ўзнікла на святочным мерапрыемстве — у Рэчыцы 2 верасня адзначалі дзень горада. Увагу амапаўцаў прыцягнуў нецвярозы мужчына, які сядзеў за столікам "з акрываўленым тварам" (пасля ён скажа, што "няўдала спатыкнуўся"). Яму выклікалі "хуткую" і павялі ў машыну. У гэты момант на шляху амапаўцаў і з'явілася знаёмая мужчыны.

У Гомельскай вобласці ў студзені-жніўні 2023-га распачалі 20 крымінальных спраў па фактах "аказання супраціўлення" міліцыянерам, альбо "гвалту" ў дачыненні да іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі